Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:15 ]  Саюзьнікі Злучаных Штатаў у НАТО пацьвердзілі сваю гатовасьць да калектыўнай падтрымкі Вашынгтону


БРУСЭЛЬ. Саюзьнікі Злучаных Штатаў у НАТО пацьвердзілі сваю гатовасьць да калектыўнай падтрымкі Вашынгтону ў барацьбе супраць тэрарызму. Генэральны сакратар НАТО Джордж Робэртсан паведаміў, што прадстаўнікі краінаў Альянсу пацьвердзілі сваю рашучасьць на сустрэчы з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Рычардам Армітаджам. «Усе саюзьнікі, што ўдзельнічалі ў дыскусіі, падкрэсьлілі яшчэ раз моцную салідарнасьць краінаў Альянсу са Злучанымі Штатамі ў гэты цяжкі момант», - сказаў генэральны сакратар НАТО Робэртсан. Пра дэталі магчымай падтрымкі краінаў НАТО Злучаным Штатам не паведамляецца.
XS
SM
MD
LG