Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:14 ]  Мусульманскія багасловы ў Кабуле адхілілі міжнародныя патрабаваньні выдаць падазраванага ў тэроры Усаму бін Ладэна


КАБУЛ. Мусульманскія багасловы ў Кабуле адхілілі міжнародныя патрабаваньні выдаць падазраванага ў тэроры Усаму бін Ладэна. Пасьля двухдзённай сустрэчы духовыя асобы прынялі рэзалюцыю, у якой просяць бін Ладэна добраахвотна пакінуць Афганістан. Яны таксама заклікалі распачаць джыгад у выпадку, калі Злучаныя Штаты нападуць на Афганістан. Амэрыканскі прэзыдэнт Буш назваў Усаму бін Ладэна галоўным падазраваным ва ўчыненых на мінулым тыдні тэрарыстычных нападах. Буш плянуе сёньня ўвечары выступіць на супольным паседжаньні амэрыканскага Кангрэсу.
XS
SM
MD
LG