Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:32 ]  Сустрэчы Шымона Пэраса і Ясіра Арафата ў наступныя 24 гадзіны ня будзе


ЕРУСАЛІМ. Сёньня прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што ў наступныя 24 гадзіны міністар замежных справаў краіны Шымон Пэрас не сустрэнецца зь лідарам Палестынскае аўтаноміі Ясірам Арафатам як гэта плянавалася раней. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон абвінаваціў кіраўніка Палестынскае аўтаноміі Ясіра Арафата ў зрыве абвешчаных у панядзелак дамоваў пра замірэньне. Сёньня раніцай на Заходнім беразе Ярдану была забітая грамадзянка Ізраілю, а ейны муж – цяжка паранены. Іхную машыну, у якой таксама былі трое дзяцей, абстралялі недалёка ад гэбрайскага паселішча. Палестынскі бок паведаміў пра сьмерць аднаго палестынца і назваў гэта вайсковай адплатай за пяць лёгкапараненых сёньня ізраільскіх жаўнераў. ЦН-49;
XS
SM
MD
LG