Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:04 ]  Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд падпісаў загад пра разгортваньне сухапутных аддзелаў для магчымых ваенных апэрацыяў у Афганістане


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты заявілі, што рух Талібан, які цяпер кіруе ў Афганістане, мусіць выдаць Усаму бін Ладэна – галоўнага падазронага ў арганізацыі тэрарыстычных актаў у ЗША 11 верасьня. Яшчэ адным патрабаваньнем Вашынгтону зьяўляецца ліквідацыя ўсіх лягяроў на тэрыторыі Афганістану, у якіх рыхтуюцца тэрарысты. Тым часам міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд падпісаў загад пра разгортваньне сухапутных аддзелаў войска ЗША для магчымых ваенных апэрацыяў у Афганістане.
XS
SM
MD
LG