Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:42 ]  У Чачні забіты адзін з бліжэйшых паплечнікаў кіраўніка прамаскоўскай адміністрацыі Кадырава


МАСКВА. Прынамсі 11 расейскіх вайскоўцаў, а таксама некалькі афіцыйных асобаў загінулі ў Чачні ў часе сутычак зь незалежнікамі ў апошнія 24 гадзіны. Сярод загіблых – адзін з бліжэйшых паплечнікаў кіраўніка прамаскоўскай адміністрацыі Ахмада Кадырава – начальнік аддзелу ўнутраных справаў Курчалоеўскага раёну Салман Абуеў. У часе першай Чачэнскай вайны Абуеў змагаўся ў шэрагах незалежнікаў, але пазьней зблізіўся з Карыравым. Расейскі бок цьвердзіць, што ў апошнія 24 гадзіны чачэнскія сілы таксама панесьлі цяжкія страты, але колькасьць загіблых не называецца.
XS
SM
MD
LG