Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:17 ]  Сёньня міжнародныя сілы НАТА пачалі апошні этап збору ўзбраеньняў ад альбанскіх паўстанцаў у Македоніі


СКОП’Е. Сёньня міжнародныя сілы НАТА пачалі апошні этап збору ўзбраеньняў ад альбанскіх паўстанцаў у Македоніі. У часе двух папярэдніх этапаў міратворцы сабралі дзьве траціны ад вызначаных для здачы 3.300 адзінак. Чакаецца, што сёньня македонскі парлямант працягне дэбаты ў справе рэфэрэндуму адносна канстытуцыйных зьменаў, прадугледжаных мірным пагадненьнем паміж македонцамі і этнічнымі альбанцамі. Канстытуцыйныя папраўкі мусяць загарантаваць больш правоў для альбанскай меншыні Македоніі.
XS
SM
MD
LG