Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:16 ]  Таджыкістан ня здолее ўзяць да сябе афганскіх уцекачоў


ДУШАНБЭ. Сёньня прэзыдэнт Таджыкістану Эмамалі Рахмонаў сказаў, што ў разе ўдараў Злучаных Штатаў па Афганістану, ягоная краіна ня возьме афганскіх уцекачоў. Паводле Рахмонава, у натоўпы ўцекачоў могуць пранікнуць сябры міжнародных тэрарыстычных арганізацыяў. Апрача гэтага, эканамічныя ўмовы і засуха пазбаўляюць Таджыкістан магчымасьці забясьпечыць для ўцекачоў нармальныя ўмовы жыцьця. Паведамляецца, што на таджыцка-афганскай мяжы знаходзяцца 14 тысячаў афганскіх уцекачоў.
XS
SM
MD
LG