Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:11 ]  Антыталібаўская кааліцыя гатовая атакаваць талібаў


ДУШАНБЭ. Сёньня ў Душанбэ прадстаўнік антыталібаўскай кааліцыі Афганістану Салех Мухамэд Рэгістані сказаў, што Паўночны Саюз гатовы атакаваць талібаў, калі ягоныя дзеяньні будуць скаардынаваныя з пачаткам апэрацыі Злучаных Штатаў. Рэгістані сказаў, што кааліцыя мае добрыя магчымасьці для наступу, паколькі талібы ўсхваляваныя магчымасьцю карных удараў з боку Злучаных Штатаў. Урад Паўночнага Саюзу начале з Бурханутдзінам Рабані прызнаны Арганізацыяй Аб’еднаных Нацыяў і бальшынёй краінаў сьвету.
XS
SM
MD
LG