Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Рада мусульманскага духавенства Афганістану прапанавала бін Ладэну пакінуць краіну


КАБУЛ. Сёньня ў Кабуле, пасьля двухдзённай сустрэчы, Рада мусульманскага духавенства адмовілася выдаць Злучаным Штатам міжнароднага тэрарыста Ўсаму бін Ладэна, але прапанавала яму як найхутчэй пакінуць краіну. Канчатковую пастанова пра лёс бін Ладэна мусіць прыняць кіраўніцтва руху Талібан. Прадстаўнік талібаў ужо заявіў, што бін Ладэн гатовы паўстаць перад судом у Афганістане ці якой заўгодна іншай мусульманскай краіне, калі Вашынгтон падасьць доказы ягонай віны. Афганскае духавенства заклікала ААН і Арганізацыю іслямскіх дзяржаваў правесьці незалежнае сьледства ў справе тэрактаў 11 верасьня і папярэдзіла пра гатовасьць абвесьціць сьвяшчэнную вайну “джыхад”, калі ЗША нанясуць удар па Афганістану.
XS
SM
MD
LG