Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:04 ]  Чакаецца, што сёньня, у часе выступу ў Кангрэсе, прэзыдэнт ЗША назаве арганізатараў тэрактаў 11 верасьня


ВАШЫНГТОН. Сёньня прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джорж Буш выступіць у Кангрэсе. Выступ будзе прысьвечаны трагэдыі 11 верасьня, калі ў выніку тэрарыстычных актаў у Ню-Ёрку і Вашынгтоне загінулі каля шасьці тысячаў чалавек. Чакаецца, што прэзыдэнт назаве арганізатараў тэрактаў. Злучаныя Штаты абвесьцілі, што ў межах падрыхтоўкі да акцыі адплаты накіроўваюць у рэгіён Пэрсыдзкай затокі больш сотні бамбавікоў і зьнішчальнікаў. Прэзыдэнт Буш, які назваў бін Ладэна галоўным падазроным у тэрарыстычных нападах на ЗША сказаў, што кожная краіна, якая дае прытулак тэрарыстам, будзе прыцягнутая да адказнасьці.
XS
SM
MD
LG