Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:42 ]  Парлямэнт Македоніі не прыняў рашэньня ў пытаньні канстытуцыйнай рэформы ў краіне


СКОП”Е.Учора парлямэнт Македоніі не прыняў ніякага рашэньня ў пытаньні канстытуцыйнай рэформы ў краіне. Сёньня дэпутаты абмяркуюць магчымасьць прызначэньня рэфэрэндуму ў гэтай справе. Галоўны каардынатр замежнай палітыкі Эўрапэйскага Зьвязу Хавіер Саляна ў сераду звярнуўся да македнскага парлямэнту не падтрымліваць прапановы правядзеньня рэфэрэндуму ў справе канстытуцыйных зьменаў, якія прадугледжваюць пашырэньне правоў альбанскага насельніцтва краіны. Зь ягонага гледзішча,вынікі такога рэфэрэндуму хутчэй за ўсё будуць адмоўнымі для нацыянальных меншасьцяў. У прапанаваных парлямэнту папраўках да Канстытуцыі, альбанская мова мае стаць дзяржаўнай у тых рэгіёнах, дзе колькасць альбанскага насельніцтва перавышае 20%. Яны таксама маюць мець прапарцыйнае прадстаўніцтва ў паліцыі і Канстытуцыйным Судзе краіны.
XS
SM
MD
LG