Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:40 ]  Замірэньне паміж Ізраілем і палестынцамі парушанае


ЕРУСАЛІМ. Ізраільскае восйка заявіла, што абвешчанае Ізраілем і палестынцамі спыненьне вагню было парушанае ў першы ж дзень. На Заходнім беразе Ярдану ў выніку выбуху ў гэбрайскім пасяленьні ў сераду былі параненыя два ізраільцы, а ў перастрэлцы з ізраільскімі вайскоўцамі – 5 палестынцаў параненыя. Абодва бакі вінавацяць у парушэньні замірэньня адзін аднога. Раней прэзыдэнт ЗШа Джордж Буш сказаў, што зьявіўся “праменьчык надзеі” на мір у рэгіёне. Міністэрства замежных справаў Расеі таксама вітала выяўленую бакамі срыманасьць. Міністар замежных справаў Ізраілю Шымон Пэрэс заявіў, што плянуе ў хуткім часе разам з кіраўніком Палестынскай аўтаноміі Ясэрам Арафатам падрыхтаваць фармальнае пагадненьне пра замірэньне. Дзяржсакратар ЗША паведаміў, што ён меў тэлефонныя размовы з Арафатам і прэм”е-міністрам Ізраілю Арыэлем Шаронам і прасіў іх зрабіць крокі да міру.
XS
SM
MD
LG