Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:15 ]  Расея за выкарыстаньне ўсіх магчымых сродкаў у барацьбе з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў заявіў падчас візыту ў Вашынгтон, што для барацьбы з тэрарызмам павінны быць скарыстаныя ўсе магчымыя сродкі, у тым ліку і сілавыя. Міністар заявіў, што падчас ягонай сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам канкрэтныя пляны ўзброеных акцыяў з удзелам Расеі не абмяркоўваліся. Учора ў Душанбэ пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам Таджыкістану Эмамалі Рахмонавым Начальнік Расейскага Генэральнага штабу Анатоль Квашнін заявіў, што Расея ня мае намеру ўдзельнічаць у антытэрарыстычным удары ЗША па афганскіх талібах.
XS
SM
MD
LG