Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:12 ]  Генэральны сакратар ААН Кофі Анан і прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заклікалі краіны сьвету да сумесных дзеяньняў у адказ на тэракты 11 верасьня ў ЗША


Нью-Ёрк. Генэральны сакратар ААН Кофі Анан і прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заклікалі краіны сьвету да сумесных дзеяньняў у адказ на тэракты 11 верасьня ў ЗША. Анан і Шырак заявілі пра гэта на сумеснай прэсавай канфэрэнцыі ў штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку.Учора ж міністар замежных справаў Нямеччыны Ёшка Фішэр заявіў, што ягоная краіна выявіць “неабмежаваную салідарнасьць” са Злучанымі Штатамі ў іх барацьбе з тэрарызмам. Фішэр зрабіў гэтую заяву ў Вашынгтоне пасьля сустрэчы зь Дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам. У той жа дзень нямецкі бундэстаг прагаласаваў за ваенную падтрымку будучых амэрыканскіх акцыяў супраць тэрарыстаў. Супраць рэзалюцыі галасавалі толькі дэпутаты ад Партыі дэмакратычнага сацыялізму – былыя камуністы. Эўрапэйскі зьвяз прапанаваў новыя спосабы ў справе барацьбы з тэрарызмам. У прыватнасьці, мяркуецца, што ордэр на арышт, выдадзены ў адной з краінаў Эўразьвязу, будзе дзейны і ў іншых краінах.
XS
SM
MD
LG