Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:08 ]  Сёньня Джордж Буш паведаміць, хто ажыцьцяўляў тэракты і што імі рухала


Вашынгтон. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш плянуе сёньня ўвечары праз нацыянальную тэлевізію зьвярнуцца да абедзьвюх палатаў Кангрэсу ЗША ў справе зьдзейсьненых мінулым тыднем тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон.Буш сказаў, што ён не абвесьціць нейкіх адмысловых плянаў ваенных дзеяньняў супраць падазраваных тэрарыстаў і тых, хто дае ім укрыцьце. Але скажа, хто ажыцьцявіў тэрарыстычныя акты і што рухала гэтымі асобамі. Прэзыдэнт ЗША спадзяецца растлумачыць амэрыканскаму народу, хто і чаму заатакаваў іхную вялікую краіну. Буш ускладае адказнасьць за тэракты, вынікам якіх сталася сьмерць больш пяці тысячаў чалавек, на савудаўскага арабійца Усаму бін Ладэна. Прэзыдэнт ЗША запатрабаваў ад афганскага Талібану выдаць бін Ладэна і іншых кіраўнікоў тэрарыстычнай фундамэнталісцкай групоўкі Аль Каеда. Прэсавы сакратар Белага Дому Ары Флэйшэр заявіў, што Вашынгтон ня мае намеру распачынаць перамовы з талібамі у справе выдачы Бін Ладэну. Ён падкрэсьліў, што надыйшоў час канкрэтных дзеяньняў, а не размоваў. Больш як пяць тысячаў чалавек зрабіліся ахвярамі тэрарыстычных нападаў на Злучаныя Штаты 11 верасьня. Паводле дадзеных Дзяржаўнага дэпартаманту, сярод іх – грамадзяне шасьцідзесяці трох краінаў Зьніклымі бязь зьвестак альбо загіблымі лічацца 400 галяндцаў, 206 грамадзянаў Нямеччыны, ня меньш як 200 брытанцаў, 150 швэйцарцаў, 200 пакістанцаў і 250 грамадзянаў Індыі. Амерыканскія ўлады паведамляюць, што колькасць асобаў, арыштаваных у сувязі з тэрарыстычнымі замахамі дасягнула 75 чалавек. 4 асобы затрыманыя, як сьведкі.
XS
SM
MD
LG