Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:03 ]  Амбасадар ЗША ў Менску Майкал Козак ня возьме ўдзелу ў Лукашэнкавай інаўгурацыі


МЕНСК. Сёньня ў Менску адбудзецца інаўгурацыя Лукашэнкі на другі пяцігадовы тэрмін у якасьці прэзыдэнта Беларусі Афіцыйныя асобы беларускай улады заяўляюць, што падчас выбараў 9 верасьня Лукашэнка атрымаў больш за 75 адсоткаў галасоў. Выбары былі скрытыкаваныя міжнароднымі назіральнікамі за сыстэматычныя перасьледы незалежнай прэсы і апазыцыйных палітыкаў, а таксама за парушэньні ўладамі дэмакратычнасьці выбарчай працэдуры. Амбасадар ЗША ў Менску Майкал Козак паведаміў беларускім уладам, што ён ня возьме ўдзелу ў Лукашэнкавай інаўгурацыі. Злучаныя Штаты назвалі пераабраньне Лукашэнкі нелегітымным, бо галасаваньне не было справядлівым і празрыстым.
XS
SM
MD
LG