Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:07 ]  Францыя гатовая зрабіць усё неабходнае, каб дапамагчы Злучаным Штатам перамагчы міжнародны тэрарызам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак заявіў, што Францыя гатовая зрабіць усё неабходнае, каб дапамагчы Злучаным Штатам перамагчы міжнародны тэрарызам. Учора Шырак сустрэўся у Белым Доме з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам. Гэта была першая сустрэча Буша з адным з усясьветных лідэраў пасьля тэрарыстычных нападаў на Нью-Ёрк і Вашынгтон. Шырак сказаў, што тэрарыстычныя атакі мелі бэспрэцэдэнтны характар і што французскі народ цалкам салідарны з Амэрыкай у разуменьні неабходнасьці выкараніць глябальны тэрарызам. Буш сказаў, што ён быў упэўненым, што Францыя і людзі, якія любяць свабоду, далучацца да вайны супраць тэрарызму. Адміністрацыя Буша робіць шырокія захады на стварэньне кааліцыі супраць тэрарызму.
XS
SM
MD
LG