Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:36 ]  Мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліяні сказаў, што шанцы знайсьці жывых на руінах Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру застаюцца «вельмі і вельмі малыя»


НЬЮ-ЁРК. Мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліяні сказаў, што шанцы знайсьці жывых на руінах Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру застаюцца «вельмі і вельмі малыя». Сёньня ў 8.48 раніцы паводле мясцовага часу ўвесь Нью-Ёрк сьцішыўся на дзьве хвіліны, адзначаючы тыдзень ад таго моманту, калі першы самалёт разьбіўся аб вежу Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру. Мясцовыя радыё- і тэлеканалы спынілі перадачы, людзі спынілі працу або спыніліся на вуліцах, каб ушанаваць памяць 201 чалавека, чыя сьмерць ужо пацьверджана, і 5422-х, што лічацца зьніклымі бязь вестак.
XS
SM
MD
LG