Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:16 ]  Прэзыдэнт Буш аддаў пашану ратаўнікам, пажарнікам, паліцыянтам і звычайным людзям, што працавалі на руінах у Нью-Ёрку і Вашынгтоне


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў, што кампанія супраць міжнароднага тэрарызму пачалася згуртаваньнем мільёнаў амэрыканцаў. Выступаючы сёньня ў Белым Доме Буш аддаў пашану ратаўнікам, пажарнікам, паліцыянтам і звычайным людзям, што самааддана працавалі на руінах Сусьветнага Гандлёвага Цэнтру ў Нью-Ёрку і Пэнтагону ў Вашынгтоне. Больш за 5000 чалавек загінулі ў выніку тэрарыстычных нападаў мінулага тыдня. NC091860: «Нашыя спачувальныя і шчодрыя грамадзяне першыя ўступілі ў барацьбу з тэрарызмам. Яны ўтрымалі і ўмацавалі хатні фронт», - сказаў амэрыканскі прэзыдэнт. Пазьней сёньня прэзыдэнт Буш сустрэнецца ў Белым Доме з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам.
XS
SM
MD
LG