Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:42 ]  Парлямэнт Украіны распачаў расьсьледаваньне ў справе кантрабанднага гандлю зброяй, у які, магчыма, замешаны прэзыдэнт Кучма


КІЕЎ. Парлямэнт Украіны распачаў сёньня расьсьледаваньне ў справе кантрабанднага гандлю зброяй, у які, магчыма, замешаны прэзыдэнт краіны Леанід Кучма. У цэнтры расьсьледаваньня – дзейнасьць грамадзяніна Ўкраіны Аляксандра Жукава, які быў арыштаваны ў Італіі паводле падазрэньня ў кантрабандзе зброі ў балканскія краіны. Мяркуецца, што Жукаў меў сувязі з Кучмам, хоць апошні заявіў, што ніколі ня быў зь ім знаёмы.
XS
SM
MD
LG