Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 19:41 ]  Ісьлямскія багасловы зьбяруцца заўтра ў Кабуле, каб вырашыць - ці выдаць бін Ладэна


КАБУЛ. Пакістанская дэлегацыя вярнулася ў Ісьлямабад пасьля перамоваў у Афганістане з кіраўніцтвам руху Талібан. Пакістанцы спрабавалі пераканаць талібаў выдаць падазраванага ў тэроры Усаму бін Ладэна, каб пазьбегнуць міжнароднага ваеннага ўдару. Сотні ісьлямскіх багасловаў сустрэнуцца заўтра ў Кабуле, каб вырашыць – ці выдаць бін Ладэна, які падазраецца ў арганізацыі тэрарыстычных нападаў на Злучаныя Штаты. У Вашынгтоне міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд заявіў, што выдача бін Ладэна можа быць «адзіным крокам», да вырашэньня праблемы міжнароднага тэрарызму.
XS
SM
MD
LG