Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:13 ]  Тысячы афганскіх уцекачоў накіроўваюцца да межаў з Пакістанам і Іранам


Тысячы афганскіх уцекачоў накіроўваюцца да межаў з Пакістанам і Іранам, баючыся наступстваў ваеннай апэрацыі супраць Афганістану, што рыхтуюць ЗША. Паводле дадзеных ААН, толькі з гораду Кандагар, што знаходзіцца паблізу пакістанскае мяжы, уцяклі каля ста тысячаў жыхароў. Іран і Пакістан зачынілі свае межы з Афганістанам. У кожнай з гэтых краінаў ужо знаходзяцца каля мільёну афганскіх уцекачоў. Кіраўнік ведамства ААН у справах уцекачоў Рууд Люббэрс заявіў учора, што вельмі занепакоены магчымымі гуманітарнымі наступствамі ўдару ЗША па Афганістану. Ён зазначыў у той жа час, што ня ставіць пад сумнеў права Вашынгтону на адплату за нядаўнія тэракты. Паводле Люббэрса, на гэтым тыдні ён абмяркуе праблему афганскіх уцекачоў з амэрыканскімі прадстаўнікамі.
XS
SM
MD
LG