Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:06 ]  Колькасьць зьніклых бязь зьвесткаў людзей у Нью-Ёрку дасягнула 5422 чалавек


НЬЮ-ЁРК. Мэр Нью-Ёрку Рудольф Джуліяні паведаміў, што колькасьць зьніклых бязь зьвесткаў людзей падчас тэрарыстычнага нападу на Міжнародны Гандлёвы Цэнтар мінулым аўторкам дасягнула 5422 чалавек. Учора ён сказаў, што ўжо 201 цела дасталі з-пад руінаў, 135 зь іх – ідэнтыфікаваныя. Ён сказаў таксама, што жыхары Нью-Ёрку “маюць быць гатовымі да той рэальнасьці, што мы ня зможам дастаць з-пад разбурэньняў значную колькасьць людзей.” Учора ў Вашынгтоне Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты гатовыя абараніць свабоду і права на жыцьцё любым коштам. Паводле Прэзыдэнта ЗША, Злучаныя Штаты рашуча настроеныя прыцягнуць Усаму бін Ладэна да адказнасьці. Буш заявіў, што любая краіна або арганізацыя, якая дае прытулак бін Ладэну – галоўнаму падазраванаму ў зьдзяйсьненьні тэрарыстычных актаў, будзе несьці адказнасьць за хаваньне тэрарыста.
XS
SM
MD
LG