Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:19 ]  Джордж Буш упэўнены, што вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ня будуць мець міжнароднага прызнаньня.


ВАШЫНГТОН. Прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшэр заявіў, што прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не былі свабоднымі і справядлівымі. У зробленай у панядзелак заяве ён паведаміў, што прэзыдэнт Злучаных Штатаў выказвае шкадаваньне, што выбары адбыліся з парушэньнямі дэмакратычных нормаў. Паводле Флэйшэра, Джордж Буш упэўнены, што вынікі выбараў ня будуць мець міжнароднага прызнаньня. Прадстаўнік Белага Дому назваў Аляксандра Лукашэнку “апошнім эўрапейскім дыктатарам”. У заяве Лукашэнка абвінавачваецца ў крадзяжы вынікаў выбараў, а значыць, і магчымасьці “Беларусі вярнуцца на шлях да дэмакратыі і свабоднай рынкавай эканомікі”. Паводле прадстаўніка Белага Дому, ЗША і іх эўрапейскія саюзьнікі, выкарыстоўваючы міжнародныя інстытуцыі, будуць дапамагаць Беларусі ісьці да больш “абнадзейваючай будучыні, якая грунтуецца на павазе да дэмакратыі, правоў чалавека і законнасьці”.
XS
SM
MD
LG