Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:51 ]  Тэрарыстычныя напады супраць Злучаных Штатаў могуць прысьпешыць пашырэньне Эўразьвязу


ВІЛЬНЯ. Камісар у справе пашырэньня Эўразьвязу Гюнтэр Фэрхойген заявіў, што тэрарыстычныя напады супраць Злучаных Штатаў могуць прысьпешыць пашырэньне Эўразьвязу. Фэрхойген заявіў пра гэта падчас свайго візыту ў Літву. Ён сказаў, што «страшныя падзеі ў Злучаных Штатах» дэманструюць важнасьць эўрапейскай інтэграцыі. Паводле Фэрхойгена, інтэграцыя – найлепшы апосаб зрабіць Эўропу бясьпечным месцам для яе грамадзянаў, аб’яднаць кантынэнт і гарантаваць мір, дэмакратыю і эканамічную стабільнасьць.
XS
SM
MD
LG