Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:43 ]  Гельсынкская камісія Кангрэсу ЗША выказалася наконт прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі не адпавядаюць стандартам АБСЭ, гаворыцца ў дакумэнце Гельсынкскай камісіі Кангрэсу Злучаных Штатаў Амэрыкі, датаваным 14-м верасьня. Аляксандар Лукашэнка перамог у цалкам несправядлівых выбарах, якія вызначыліся перасьледам апазыцыі і сродкаў масавай інфармацыі. Беспрэцэдэнтныя перашкоды былі створаныя нармальнаму доўгатэрміноваму назіраньню, а Лукашэнка праводзіў кампанію надзвычайных пагрозаў на адрас амбасадараў Ганса-Георга Віка і Майкла Козака ў заключнай частцы кампаніі. Надзеі на тое, што выбары пакладуць канец добраахвотнай ізаляцыі краіны былі разбураныя шырокамаштабнымі парушэньнямі рэжыму напярэдадні і падчас галасаваньня, гаворыцца ў дакумэнце Гельсынкскай камісіі ЗША.
XS
SM
MD
LG