Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:39 ]  Лёс бін Ладэна будзе вырашацца заўтра ў Кабуле на сходзе ісьлямскіх багасловаў і правадыроў плямёнаў


ІСЬЛЯМАБАД. Прадстаўнікі талібаў паведамілі, што лёс бін Ладэна будзе вырашацца заўтра ў Кабуле на сходзе ісьлямскіх багасловаў і правадыроў плямёнаў. Пакістанская дэлегацыя на чале з кіраўніком выведнай службы Махмудам Ахмэдам сустрэлася сёньня з кіраўніцтвам талібаў у паўдзённаафганскім горадзе Кандагар, каб папрасіць аб выдачы бін Ладэна, што магло б прадухіліць міжнародны вайсковы ўдар па Афганістане. Аднак пакістанцам пакуль што не ўдалося пераканаць талібаў выдаць тэрарыста. Перамовы працягнуцца заўтра ў Кабуле.
XS
SM
MD
LG