Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:38 ]  Злучаныя Штаты хочуць здабыць падазраванага савудаўскага тэрарыста Усаму бін Ладэна «жывога або мёртвага»


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў, што Злучаныя Штаты хочуць здабыць падазраванага савудаўскага тэрарыста Усаму бін Ладэна «жывога або мёртвага». Буш папярэдзіў урад талібаў, які, як мяркуецца, дае прытулак бін Ладэну, што ён будзе несьці адказнасьць за хаваньне тэрарыста. Буш паўтарыў, што лічыць бін Ладэна галоўным падазраваным у нападах на Нью-Ёрк і Вашынгтон 11 верасьня. «Зараз у цэнтры ўвагі - Усама бін Ладэн. Тут няма ніякага пытаньня. Ён – першы падазраваны ды ягоная арганізацыя. Але ў сьвеце ёсьць і іншыя тэрарысты. Ёсьць людзі, што ненавідзяць свабоду. Гэта – бой за свабоду», - сказаў прэзыдэнт Буш. Злучаныя Штаты, дадаў ён, знойдуць тых, хто напаў на Амэрыку і рпыцягбуць іх да адказу.
XS
SM
MD
LG