Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:37 ]  Дагэтуль няясна, колькі краінаў НАТО падтрымае амэрыканскія ваенныя дзеяньні супраць тэрарыстаў


БРУСЭЛЬ. Краіны НАТО пагадзіліся з рашэньнем Злучаных Штатаў абвясьціць вайну зь міжнародным тэрарызмам, аднак дагэтуль застаецца няясным, колькі удзельнікаў Альянсу іх падтрымае ваенныя апэрацыі. Вялікабрытанія і Нямеччына паведамілі, што яны гатовыя адказаць на патрабаваньне Злучаных Штатаў аб вайсковай дапамозе. Аднак Партугалія папярэдзіла пра небясьпеку «ваяўнічых акцыяў», а Нідэрлянды выключылі магчымасьць свайго вайсковага ўдзелу. Гішпанія абавязалася даць у амэрыканскае распараджэньне «ўсе неабходныя аб’екты», аднак не паабяцала вайсковай падтрымкі. Францыя пакуль ясна ня выказалася наконт магчымага ўдзелу сваіх збройных сілаў, заявіўшы, што любая антытэрарыстычная акцыя не павінна абмяжоўвацца «карнымі дзеяньнямі».
XS
SM
MD
LG