Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:35 ]  Джон Болтан лічыць, што нядаўнія тэрарыстычныя напады падкрэсьліваюць неабходнасьць распрацоўкі пляну супрацьракетнай абароны


МАСКВА. Намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Джон Болтан заявіў сёньня ў Маскве, што нядаўнія тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон падкрэсьліваюць неабходнасьць распрацоўкі пляну супрацьракетнай абароны. Болтан, які вядзе ў Маскве перамовы ў пытаньнях узбраеньня, сказаў, што на ягоных перамовах зь міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым закраналіся пытаньні пашырэньня хімічнай, біялягічнай і ядзернай зброі. Расея пастачае Ірану ды іншым краінам ядзерныя тэхналёгіі, якія, на думку Злучаных Штатаў, могуць ужывацца ў ваенных мэтах. Паводле Болтана, сьпісы краінаў, што спрыяюць тэрарызму, і тых, што імкнуцца набыць зброю масавага зьнішчэньня, на 100 працэнтаў супадаюць.
XS
SM
MD
LG