Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:18 ]  Намесьнік дзяржсакратара ЗША Джон Болтан сказаў, што апошнія тэрарыстычныя напады даводзяць патрэбу стварэньня антыракетнай абароны


МАСКВА. Сёньня намесьнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Джон Болтан сказаў, што тэрарыстычныя напады ў Ню-Ёрку і Вашынгтоне даводзяць патрэбу стварэньня антыракетнай абароны. Паводле Болтана, тэракты паказалі, што Злучаныя Штаты стаяць перад сур’ёзнай пагрозай з боку нацыяў махляроў і тэрарыстаў. У часе перамоваў з расейскім міністрам замежных справаў Ігарам Івановым Болтан падкрэсьліў істотнасьць захаваньня рэжыму нераспаўсюджаньня хімічнай, біялягічнай і ядзернай зброі. Расея заяўляе, што пастаўляе Ірану і іншым краінам неваенную ядзерную тэхналёгію, аднак Злучаныя Штаты лічаць, што тэхналёгія, якую аьрымлівае Тэгэран можа быць ужытая ў ваенных мэтах.
XS
SM
MD
LG