Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:11 ]  Сёньня на Заходнім Беразе Ярдану і ў Паласе Газа працягваліся жорсткія сутычкі


ЕРУСАЛІМ. Сёньня на Заходнім Беразе Ярдану і ў Паласе Газа працягваліся жорсткія сутычкі, ня гледзячы на заклік ЗША да ізраільцаў і палестынцаў узнавіць мірныя перамовы. Прэм’ер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што ня пойдзе на саступкі, якіх ад Ізраілю дамагаюцца Злучаныя Штаты, каб прыцягнуць арабскія і мусульманскія краіны ў міжнародную антытэрарыстычную кааліцыю. Шарон выказаўся таксама супраць сустрэчы міністра замежных справаў Шымона Пэраса з кіраўніком Палестынскае аўтаноміі Ясірам Арафатам – да таго часу, пакуль замірэньне паміж бакамі не працягнецца як мінімум 48 гадзінаў.
XS
SM
MD
LG