Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:04 ]  Пасьля тэрарыстычных актаў у ЗША ў сьвеце пачаўся рух у справе ўзмацненьня бясьпекі


БРУСЭЛЬ. Пасьля тэрарыстычных актаў у ЗША ў сьвеце пачаўся рух у справе ўзмацненьня бясьпекі ў аэрапортах, на межах, а таксама на вайсковых базах і ў палітычных установах. Бэльгія, якая цяпер старшынюе ў Эўрапэйскім Зьвязе, прапанавала ў гэтую пятніцу правесьці надзвычайную сустрэчу на вышэйшым узроўні, каб скаардынаваць антытэрарыстычную палітыку краінаў Эўразьвязу. Індыя заявіла пра ўзмацненьне аховы мяжы з Пакістанам у сувязі зь небясьпекай пранікненьня іслямскіх жаўнераў у Кашамір. Узброеныя сілы Таджыкістану знаходзяцца ў стане падвышанай боегатовасьці пасьля паведамленьня, што міліцыя афганскіх талібаў наблізілася да іхнай супольнай мяжы. Раней Таджыкістан заявіў, што ён гатовы на супрацоўніцтва са Злучанымі Штатамі ў справе барацьбы з тэрарызмам. Казахстан ужыў “безпрэцэдэнтныя” захады ў абароне ў сувязі з прыездам у краіну Папы Яна Паўла Другога. Як і раней на высокім узроўні падтрымліваецца ахова дыпляматычных місіяў і ваенных базаў Злучаных Штатаў ва ўсім сьвеце.
XS
SM
MD
LG