Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:00 ]  Прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін правёў сэрыю кансультацыяў зь лідарамі цэнтральнаазіяцкіх краінаў-сяброў СНД


МАСКВА. Прэзыдэнт Расеі Владзімір Пуцін правёў сэрыю кансультацыяў зь лідарамі цэнтральнаазіяцкіх краінаў-сяброў СНД ў сувязі са зьменай палітычнай сытуацыі ў сьвеце пасьля нядаўных тэрактаў у Злучаных Штатах. У часе размоваў з прэзыдэнтамі Таджыкістану, Кіргістану, Казахстану і Туркменістану – Эмамалі Рахмонавым, Аскарам Акаевым Нурсултанам Назарбаевым і Сапармуратам Ніязавым – была дасягнутая дамова пра паездку ў рэгіён сакратара расейскай Рады бясьпекі Владзіміра Рушайлы. Асноўнай тэмай перамоваў Рушайлы будзе каардынацыя сумесных намаганьняў у справе барацьбы з тэрарызмам.
XS
SM
MD
LG