Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:36 ]  Пакістанская дэлегацыя ня здолела пераканаць кіраўніцтва афганскага руху Талібан выдаць бін Ладэна


ІСЛЯМАБАД. Сёньня пакістанская дэлегацыя ня здолела пераканаць кіраўніцтва афганскага руху Талібан – выдаць Усаму бін Ладэна, які знайшоў прытулак у гэтай краіне. Бін Ладэн узначальвае разгалінаваную тэрарыстычную арганізацыю, якая дзейнічае ў розных краінах сьвету. Паводле прадстаўніка талібаў, у часе сёньняшняй сустрэчы ў Кандагары пакістанскіх афіцыйных асобаў з духовым лідарам руху Талібан муллом Мухамэдам Амарам гэтае пытаньне адмыслова не абмяркоўвалася. Прадстаўнік адмовіўся паведаміць пра дэталі сустрэчы, аднак адзначыў, што перамовы будуць працягвацца. Чакалася, што ў часе сустрэчы пакістанская дэлегацыя перадасьць кіраўніцтву руху Талібан патрабаваньне выдаць бін Ладэна цягам бліжэйшых содняў. У адваротным выпадку Афганістан можа трапіць пад ваенны ўдар міжнародных сілаў. Сёньня Афганістан зачыніў сваю паветраную прастору для ўсіх палётаў.
XS
SM
MD
LG