Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:35 ]  Парлямант Македоніі абмяркоўвае пытаньне пра рэфэрэндум, у часе якога мусіць вырашыцца лёс канстытуцыйнай рэформы


СКОП’Е. Сёньня парлямант Македоніі абмяркоўвае пытаньне пра рэфэрэндум, у часе якога мусіць вырашыцца лёс канстытуцыйнай рэформы ў справе пашырэньня правоў альбанскае меншыні. Дзеля таго, каб рэфэрэндум адбыўся, яго мусяць падтрымаць прынамсі 61 дэпутат. Калі гэта здарыцца, пад пагрозай апынецца выкананьне дамовы пра разьвязаньне этнічнага канфлікту ў Македоніі. Паводле ўмоваў пагадненьня, канстытуцыйная рэформа мусіць быць ухваленая парлямантам цягам 45 дзён пасьля пачатку НАТАўскай апэрацыі збору ўзбраеньняў ад альбанскіх паўстанцаў на поўначы Македоніі. Кіраўніцтва кантынгэнту НАТА заяўляе, што паўстанцы ўжо здалі дзьве траціны іхнай зброі. Сацыял-дэмакратычная партыя Македоніі заявіла, што выйдзе з уладнае кааліцыі, калі парлямант ухваліць правядзеньне рэфэрэндуму.
XS
SM
MD
LG