Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:31 ]  У Маскве прайшлі перамовы паміж ЗША і Расеяй у справе сумеснай барацьбы з тэрарызмам


МАСКВА. Сёньня ў Маскве прайшлі перамовы паміж намесьнікам дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Джонам Болтанам і намесьнікам кіраўніка міністрэрства замежных справаў Расеі Гэоргіем Мамедавым. Бакі абмяркоўвалі тэму сумеснай барацьбы зь міжнародным тэрарызмам, а таксама барацьбы супраць павелічэньня колькасьці зброі масавага зьнішчэньня. Пасьля заканчэньня перамоваў Джон Болтан заявіў, што Злучаныя Штаты маюць намер працягваць працу стварэньня новай сыстэмы супрацьракетнай абароны ва ўмовах простай пагрозы з боку міжнароднага тэрарызму. Болтан таксама падкрэсьліў неабходнасьць захаваньня рэжыму нераспаўсюджаньня зброі масавага зьнішчэньня – каб яна праз дзяржавы-ізгоі ня трапіла ў рукі тэрарыстаў.
XS
SM
MD
LG