Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:18 ]  Вялікабрытанія, сьледам за ЗША, абвесьціла Ўсаму бін Ладэна галоўным падазроным у арганізацыі тэрарыстычных актаў 11 верасьня


ЛЁНДАН. Вялікая Брытанія, сьледам за Злучанымі Штатамі, абвесьціла Ўсаму бін Ладэна галоўным падазроным у арганізацыі тэрарыстычных актаў у ЗША. Міністар замежных справаў Вялікай Брытаніі Джэк Стро паведаміў, што Лёндан падтрымлівае пляны Вашынгтону правесьці шыракамаштабную антатэрарыстычную апэрацыю. Учора прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш сказаў, што паводле меркаваньняў галоўны падазроны Ўсама бін Ладэн хаваецца ў Афганістане.
XS
SM
MD
LG