Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 18:16 ]  Іслямабад спрабуе пераканаць кіраўніцтва руху Талібан выдаць міжнароднага тэрарыста Ўсаму бін Ладэна


ІСЛЯМАБАД. Сёньня ў афганскім месьце Кандагар высокая пакістанская дэлегацыя сустрэлася з духовым лідарам руху Талібан муллом Мухамэдам Амарам і міністрам замежных справаў талібанскага ўраду Вакілем Ахмэдам Мутавакілем. Іслямабад спрабуе пераканаць кіраўніцтва руху Талібан выдаць міжнароднага тэрарыста Ўсаму бін Ладэна, які знайшоў прытулак у Афганістане. Пакістан – адна з трох краінаў, якая прызнала талібанскі ўрад у сярэдзіне 90-ых гадоў, але пакістанскі лідар Пэрвэз Мушараф паабяцаў дапамогу Злучаным Штатам у барацьбе супраць глябальнага тэрарызму. Асноўныя палітычныя партыі Пакістану падтрымалі Мушарафа, але бескампрамісныя рэлігійныя партыі заявілі, што будуць разглядаць атаку Злучаных Штатаў на Афганістан, як атаку на Пакістан.
XS
SM
MD
LG