Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 23:16 ]  Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні лічыць, што магчымы спад эканомікі Злучаных Штатаў пасьля тэрарыстычных акцыяў будзе пераадолены ўжо сёлета


ВАШЫНГТОН. Віцэ-прэзыдэнт ЗША Дзік Чэйні лічыць, што магчымы спад эканомікі Злучаных Штатаў пасьля тэрарыстычных акцыяў 11 верасьня будзе пераадолены ўжо да канца году сёлета. Чэйні адзначыў, што пакуль няма дадзеных пра запаволеньне тэмпаў росту вытворчасьці ў трэйцім квартале. Аднак, нават калі гэта адбудзецца, Чэйні лічыць, што эканоміка ЗША дастаткова моцная і зможа аднавіцца пасьля гэтай трагэдыі. У той самы час экспэрты хвалююцца, што эканамічны спад у ЗША пацягне за сабой рэцэсію ўсёй усясьветнай эканомікі. У панядзелак узновяцца таргі на Нью-Ёркскай фондавай біржы і іншых біржах, якія былі прыпыненыя пасьля трагічных падзеяў 11 верасьня.
XS
SM
MD
LG