Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:31 ]  Міністар абароны ЗША лічыць, што Злучаныя Штаты ня маюць іншага выбару


ВАШЫНГТОН. Міністар абароны Злучаных Штатаў Дональд Рамсфэльд лічыць, што Злучаныя Штаты ня маюць іншага выбару, апрача як нанесьці ўдары па аб’ектах у тых краінах, якія хаваюць тэрарыстаў. Сёньня Рамсфэльд сказаў журналістам, што найбольш небясьпечны элемэнт тэрору гэта тое, што ён можа адбыцца “дзе заўгодна, калі заўгодна і якім заўгодна спосабам”. Але Злучаныя Штаты гатовыя атакаваць тэрарыстаў на месцах іхнага базаваньня: “Мы павінны пачаць гэтую бітву, гэтую вайну з тэрарыстамі там, дзе яны знаходзяцца і найлепшая абарона – гэта эфэктыўная атака. У гэтым выпадку іх трэба зьнішчыць пад корань” - сказаў Дональд Рамсфэльд.
XS
SM
MD
LG