Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:20 ]  Антыталібаўскія сілы хочуць аб’яднацца з сіламі Злучаных Штатаў у апэрацыі супраць тэрарыстаў у Афганістане


ПАНДШЭРСКАЯ ДАЛІНА (Афганістан). Вышэйшы прадстаўнік Афганскай Паўночнай Кааліцыі Абдулах Абдулах заявіў, што антыталібаўскія сілы хочуць аб’яднацца з сіламі Злучаных Штатаў у апэрацыі супраць тэрарыстаў у Афганістане. У той самы час Абдулах Абдулах сказаў, што Кааліцыя пакуль што ня мае ніякай інфармацыі пра пляны Злучаных Штатаў. Гэтыя паведамленьні ён перадаў па тэлефоне з Пандшэрскай даліны, куды тысячы афганцаў прыйшлі на пахаваньне вайсковага кіраўніка антыталібаўскай Кааліцыі Ахмада Шах-Масуда. Масуд – зтнічны таджык. Ён быў сьмяртэльна паранены тыдзень таму, у выніку выбуху бомбы, якую пад выглядам відэакамэры прынесьлі людзі, што назвалі сябе журналістамі. У суседнім Таджыкістане прадстаўнік міністэрства замежных справаў сказаў, што ягоная краіна не дазволіць Злучаным Штатам ужываць таджыцкую тэрыторыю для атакаў на Афганістан.
XS
SM
MD
LG