Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:22 ]  Зброя, якую здалі альбанскія паўстанцы ў Македоніі вайскоўцам НАТА будзе ў панядзелак адпраўленая ў Грэцыю і там зьнішчаная


СКОП’Е. Паводле прадстаўніка НАТА ў Скоп’і, зброя, якую здалі альбанскія паўстанцы ў Македоніі вайскоўцам НАТА будзе ў панядзелак адпраўленая ў Грэцыю і там зьнішчаная. У мінулы чацьвер было сабрана дзьве траціны ўзбраеньняў, якія, паводле ацэнак, маюць сябры альбанскіх узброеных фармаваньняў. Цяпер македонскі парлямант мусіць распачаць дэбаты адносна паправак у канстытуцыю, што даюць большыя правы альбанскай меншыні. Паводле пляну мірнага разьвязаньня этнічнага канфлікту ў Македоніі, працэдура прыняцьця паправак пачнецца пасьля таго, як жаўнеры альбанскага Войска нацыянальнага вызваленьня здадуць усю зброю.
XS
SM
MD
LG