Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 17:13 ]  Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што Усама бін Ладэн -- галоўны падазроны ў арганізацыі тэрарыстычнага нападу на ЗША


ВАШЫНГТОН: Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш заявіў, што Усама бін Ладэн ёсьць галоўным падазроным на арганізацыю тэрарыстычнага нападу на ЗША 11 верасьня. У часе сёньняшняга выступу па радыё са зваротам да нгацыі, Буш запэўніў грамадзянаў, што бін Ладэн і яхоныя хаўрусьнікі будуць знойдзеныя. Сёньня ж Усама бін Ладэн катэгарычна адрынуў усе абвінавачаньні і заявіў, што ня мае ніякага дачыненьня да тэрарыстычных актаў у ЗША. Прыватнае Афганскае Іслямскае агэнства, якое базуецца ў Пакістане, паведаміла, што атрымала заяву бін Ладэна, якую перадаў адзін зь ягоных паплечнікаў. Дэлегацыя афіцыйных асобаў Пакістану плянуе заўтра наведаць Афганістан, каб запатрабаваць ад лідараў руху Талібан выдаць Усаму бін Ладэна, які знайшоў прытулак у гэтай краіне. Првдстаўнік пакістанскага ўраду заявіў, што талібам будзе перададзены ўльтыматум – выдаць бін Ладэна, альбо стаць аб’ектам буйнай міжнароднай ваеннай акцыі. Раней талібы прыгразілі суседнім краінам адплатай, калі тыя дапамогуць Злучаным Штатам у ажыцьцяўленьні ваеннай акцыі супраць Афганістану.
XS
SM
MD
LG