Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:09 ]  Прэзыдэнт Эгіпту Мубарак заявіў, што ізраільска-палестынскі канфлікт мог справакаваць сэрыю нядаўных тэрарыстычных актаў ў ЗША


КАІР. Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак заявіў, што ізраільска-палестынскі канфлікт мог справакаваць сэрыю тэрарыстычных актаў, якія адбыліся нядаўна ў Злучаных Штатах, таму што арабы адчуваюць несправядлівыя адносіны да сябе з боку Захаду. Мубарак заявіў, што падтрымае антытэрарыстычную кампанію Вашынгтону, калі будзе даведзена, што хаця б адзін араб мае дачыненьне да гэтых злачынстваў. У той самы час эгіпецкі прэзыдэнт перасьцярог Злучаныя Штаты ад выстаўленьня абвінавачаньняў у тэрарызме ўсім мусульманам. Прадстаўнікі Эгіпту і Фэдэральна бюро разсьледваньняў ЗША падцьвердзілі, што адзін з выкрадальнікаў самалётаў, ужываных для нападаў на ЗША – Мухамэд Ата – быў грамадзянінам Эгіпту.
XS
SM
MD
LG