Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:06 ]  На Заходнім беразе Ярдану адбыліся жорсткія сутычкі паміж ізраільскімі вайскоўцамі і ўзброенымі палестынцамі


РАМАЛАХ. Сёньня на Заходнім беразе Ярдану, у прымесьці Рамалаху адбыліся жорсткія сутычкі паміж ізраільскімі вайскоўцамі і ўзброенымі палестынцамі. Прынамсі адзін палестынец забіты і 12 – параненыя. Ізраільскія аддзелы правялі рэйд у Рамалах, як адказ на атакі палестынцаў супраць ізраільцаў у Ерусаліме, прамінулай ночччу. Адзін ізраілец загінуў і адзін быў паранены. Учора Ізраіль нанёс ракетны ўдар па аб’ектах палестынскіх сілаў бясьпекі ў Паласе Газа. Тры палестынцы забітыя і больш як 30 – параненыя. Ізраільскія ўлады заявілі, што ўдар быў адказам на мінамётны абстрэл гэбрайскіх паселішчаў.
XS
SM
MD
LG