Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:03 ]  Арыэль Шарон заклікаў Ясіра Арафата да замірэньня і паабяцаў спыніць вайсковыя апэрацыі на тэраторыі Палестынскай Аўтаноміі


ЕРУСАЛІМ. Прэсмер-міністар Ізраілю Арыэль Шарон заявіў, што рэйды ізраільскага войска на тэрыторыю Палестынскае аўтаноміі будуць спыненыя, калі палестынскі лідар Ясір Арафат абвесьціць пра заканчэньне ўзброенага процістаяньня, якое цягнецца амаль год. У часе выступу на адмысловай сэсіі ізраільскага парляманту Шарон заклікаў кіраўніка Палестынскае аўтаноміі спыніць тэрарыстычныя акты супраць Ізраілю. У разе, калі Арафат абвесьціць замірэньне, Шарон паабяцаў даць загад спыніць усе ваенныя апэрацыі на палестынскіх тэрыторыях. Паводле Шарона гэта будзе актам салідарнасьці з ахвярамі тэрору ў Злучаных Штатах. Шарон заявіў, што калі замірэньне пратрывае 48 гадзінаў, то можа адбыцца сустрэча міністра замежных справаў Ізраілю Шымона Пэраса з Ясірам Арафатам, у справе абмеркаваньня далейшых дзеяньняў.
XS
SM
MD
LG