Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 07:10 ]  Прэзыдэнт Буш паабяцаў распачаць «усеабдымную» апэрацыю ў барацьбе з тэрарызмам


ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт Злучаных Штатаў Джордж Буш паабяцаў распачаць, як ён выказаўся, «усеабдымную» апэрацыю ў барацьбе з тэрарызмам. Буш зрабіў гэткую заяву выступаючы ўчора ў нацыянальным радыё. Ён заявіў таксама, што ня мае ніякага сумневу ў тым, што галоўным падазраваным у нападзе трэба лічыць Усаму бін Лядэна. Буш сказаў, што Злучаныя Штаты знойдуць тых, хто дапамагаў тэрарыстаў учыніць напады - «мы выкурым іх зь іхных нораў, мы не дамо ім уцячы і прыцягнем іх да суду» - сказаў амэрыканскі прэзыдэнт. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл паведаміў, што Пакістан пагаджаецца дапамагчы Злучаным Штатам «у чым толькі будзе патрэба» ў сувязі зь дзеяньнямі ў дачыненьні да суседняга Афганістану, дзе, як мяркуецца, знайшоў прытулак бін Лядэн. Злучаныя Штаты дамагаюцца ад Пакістану дазволу на ўжываньне паветранай прасторы і патрабуюць закрыць мяжу з Афганістанам. Мэр Нью-Ёрку Рудальф Джуліяні паведаміў, што пацьверджаная сьмерць 159 чалавек і больш за 4900 лічацца зьніклымі бязь вестак у выніку нападу на Сусьветны Гандлёвы Цэнтар. І яшчэ некалькі кароткіх паведамленьняў на тэму наступстваў тэрарыстычных актаў: - Аднавіліся міжнародныя авіярэйсы ў Злучаныя Штаты. Забаронена правозіць нажы і падобныя прадметы. Узмацніўся кантроль пасажыраў і багажу. - Рэзкае зьмяншэньне палётаў і колькасьці пасажыраў прымусіла авіякампанію Continental Airlines скараціць колькасьць рэйсаў на 20 працэнтаў і выправіць у бестэрміновы адпачынак 12 тысячаў супрацоўнікаў – больш чым пятую частку ўсяго пэрсаналу. - Міністэрства Абароны Злучаных Штатаў паведамляе, што кошт аднаўленьня будынкаў Пэнтагону, разбураных у выніку тэрарыстычнага нападу, можа скласьці «сотні мільёнаў даляраў». У выніку гэтага нападу загінула 188 чалавек.
XS
SM
MD
LG