Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:06 ]  Нямеччынана гэтым тыдні вырашыць, якім чынам яна будзе ўдзельнічаць у ваенных акцыях Злучаных Штатаў


БЭРЛІН. Міністар абароны Нямеччыны Рудольф Шарпінг паведаміў, што Нямеччына, магчыма, ужо на гэтым тыдні вырашыць, якім чынам яна будзе ўдзельнічаць у магчымых ваенных акцыях Злучаных Штатаў у адказ на тэрарыстычныя напады на Нью-Ёрк і Вашынгтон. Паводле Шарпінга, характар удзелу будзе залежаць ад таго ­ што пастановяць рабіць Злучаныя Штаты. Нямецкі міністар замежных справаў Ёшка Фішэр сказаў у інтэрвію нямецкаму радыё, што любая акцыя адплаты «не павінна выклікаць большую нестабільнасьць» і мусіць быць праведзеная «разважліва і з улікам непасрэдных наступстваў». Ён папярэдзіў супраць «канфрантацыі паміж Ісьлямам і Захадам», якая была б на руку экстрэмістам, чыя мэта ­ выклікаць «канфлікт культураў».
XS
SM
MD
LG