Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

[ 06:04 ]  Сёньня адбудзецца пахаваньне забітага лідэра афганскай апазыцыі Ахмада Шаха Масуда


КАБУЛ. Сёньня ў Паўночным Афганістане адбудзецца пахаваньне забітага лідэра афганскай апазыцыі Ахмада Шаха Масуда. Масуд памёр учора ў шпіталі ад ранаў, атрыманых у выніку самагубчага нападу ў мінулую нядзелю. Ён быў сьмяротна паранены двума арабамі, якія ўдавалі сябе за журналістаў. Масуд быў камандзерам апазыцыйнага Паўночнага Альянсу, які змагаецца з талібамі і кантралюе каля 10 працэнтаў афганскай тэрыторыі. Адхілены талібамі ад улады прэзыдэнт Афганістану Бурханудын Рабані назваў Масуда нацыянальным героем і абвінаваціў у ягонай сьмерці Пакістан, талібаў і Усаму бін Лядэна.
XS
SM
MD
LG